Людзей, якія ўжо прайшлі праз палітычнае зняволенне, масава выклікаюць у РАУСы. Прычым «гутаркі» часта праводзяць людзі ў цывільным, якія не прадстаўляюцца і не тлумачаць свой працэсуальны статус, паведамляе «Гомельская вясна».
Экс-палітзняволеных пытаюць не аб правапарушэннях, а пра асабістыя перакананні і прыватнае жыццё: як чалавек галасаваў, як ставіцца да дзейсных уладаў, ці «не трымае крыўды», ці атрымлівае дапамогу з-за мяжы, ці ёсць родныя ў іншых краінах.
У канцы такой размовы людзей просяць паставіць подпіс, што «прафілактычная гутарка» праведзеная. Фактычна гаворка не аб прафілактыцы, а працягу кантролю, псіхалагічным ціску і зборы інфармацыі нават пасля адбыцця пакарання, заўважаюць праваабаронцы.
вс