Беларуская Служба

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў

06.05.2026 18:13
Пра гэта лідарка дэмсіл дамовілася з кіраўніком МЗС Украіны на сустрэчы ў Ерэване. 
    .
Святлана Ціханоўская і Андрэй Сібіга. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Адным з галоўных вынікаў удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване стала дамоўленасць пра яе візіт ва Украіну: узгодненыя канкрэтныя ўмовы і часавыя рамкі. Пра гэта парталу «Люстэрка» расказаў дыпламатычны дарадчык лідаркі дэмсіл Дзяніс Кучынскі.

Візіт Святланы Ціханоўскай у Арменію, дзе 4−5 мая прайшоў саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, прынёс важны вынік ва ўкраінскім напрамку. Паводле слоў Дзяніса Кучынскага, на палях саміту адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам, падчас якой удалося дасягнуць значнага прагрэсу ў падрыхтоўцы паездкі Ціханоўскай у Кіеў.

– Мы атрымалі вызначанасць наконт фармату гэтага візіту. З меркаванняў бяспекі я не магу называць усіх дэталяў, але сапраўды лічу, што перамовы ў Арменіі з міністрам Сібігам, першая двухбаковая сустрэча Ціханоўскай з прэзідэнтам Уладзімірам Зеленскім, падчас якой мы атрымалі запрашэнне ва Украіну, а таксама далейшая камунікацыя нашых каманд былі вельмі важнымі,  распавёў Кучынскі.

вс