Беларуская Служба

6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны

07.05.2026 12:01
За апошнія тры дні (3-5 траўня) былі зафіксаваныя 30 рэкордаў цяпла.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны перакрыты ў Беларусі 6 траўня, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

А 15 гадзіне ў Лельчыцах паветра прагрэлася да 30,1 градуса цяпла. Ранейшы максімум — 29,4 градуса ў Брэсце  быў зафіксаваны 6 траўня 1954 года.

Дакладнае значэнне новага рэкорду стане вядомае пасля 22 гадзін.

Напярэдадні, 5 траўня, экстрэмумы былі перапісаныя на 18 метэастанцыях краіны  больш чым на траціне агульнай колькасці станцый, архіў якіх даступны.

Два рэкорды трымаліся з 1954 года  у Пінску (29,2 градуса супраць 27,4) і Жыткавічах (28,9 супраць 28,1), тры  з 1970-га  у Жлобіне (29,4 супраць 27,1), Магілёве (28,6 супраць 27,5) і Бабруйску (27,7 супраць 26,9).

За апошнія тры дні (3-5 траўня), паводле падлікаў «Позірка», зафіксавана 30 рэкордаў цяпла.

Згодна з прагнозам Белгідрамета, у бліжэйшыя трое сутак чакаецца кантраснае надвор’е. Найхаладней будзе на паўночным захадзе, найцяплей  на паўднёвым усходзе.

аз

Цяперашняе надвор'е не зменіць таго, што 2026 год паб'е рэкорд росту тэмпературы

30.01.2026 16:38
Згодна з прагнозамі, сярэдняя глабальная тэмпература ў 2026 годзе будзе на 1,34–1,58 °C вышэй за сярэдні паказчык