«Беларусбанк» абвясціў, што пашырае абмежаванні на аперацыі з картамі. З 15 чэрвеня гэтага года ліміты будуць дзейнічаць для пераводаў на адрас беларускіх кампаній, якія звязаны з азартнымі гульнямі, а таксама на пераводы і аплату пакупак за мяжой.
— Гэтыя меры дапамагаюць абараніць кліентаў ад махлярства і несанкцыянаваных спісанняў, — удакладняе ўстанова.
У банку нагадалі, што раней увялі для кліентаў сутачныя ліміты ў 600 рублёў для картак клуба «Аксаміт» і 3000 рублёў для іншага дэбетавага «пластыку» на аперацыі, якія кліенты здзяйсняюць без фізічнага выкарыстання карткі (гэта значыць па рэквізітах). Таксама гэтае абмежаванне дзейнічае, калі карткі выкарыстоўваюцца ў інфакіёсках і банкаматах банка.
З 15 чэрвеня гэтага года спіс аперацый, на якія распаўсюджваюцца раней устаноўленыя абмежаванні, пашырыцца.
— Сутачныя ліміты будуць дзейнічаць на аперацыі і пераводы на карысць арганізацый у Беларусі, якія адносяцца да сферы азартных гульняў (mcc 7995 — таталізатары, латарэйныя білеты, фішкі казіно, стаўкі на гонкі, бегі і іншыя стаўкі), — удакладнілі ў «Беларусбанку».
Адмена лімітаў магчымая для картак клуба «Аксаміт» у аддзяленні банка, а для іншых — у аддзяленні або па званку ў кантакт-цэнтр 147. Калі раней устаноўленыя ліміты былі адмененыя кліентам, новыя не будуць прымяняцца.
Таксама з 15 чэрвеня ўвядуць абмежаванні па агульнай месячнай суме расходаў па картках:
— для дэбетавых картак фізічных асоб — да 89 000 рублёў, калі гаворка пра пераводы на карткі замежных банкаў і аплаце за межамі Беларусі (у тым ліку ў інтэрнэце) ;
— для карпаратыўных — да 899 000 рублёў.
«Адмена ліміту магчымая толькі для карпаратыўных картак», — удакладнілі ў банку.
Крыніца: «Зеркало»
нг