Грамадзянам Расіі жадаюць спрасціць пражыванне ў Беларусі. З такой прапановай урад РФ звярнуўся да Уладзіміра Пуціна, піша Хартыя'97 са спасылкай на ТАСС.
Змяненні хочуць унесці ў пагадненне Масквы і Мінска аб свабодзе перамяшчэння грамадзян дзвюх краін, якое было падпісана Пуціным і Лукашэнкам у 2006 годзе. Апошні раз яго мянялі ў 2015 годзе.
Аддадзены на разгляд праект прапануе скараціць тэрмін разгляду заявы аб дазволе на пастаяннае пражыванне. Цяперашняя рэдакцыя прадугледжвае трохмесячны тэрмін. Яго жадаюць скараціць да двух месяцаў. Прычым, працаваць закон будзе для абедзвюх краін. Так што, заявы беларусаў у Расіі таксама будуць разглядаць хутчэй.
Акрамя таго, уносяцца змены для тых, хто плануе знаходзіцца ў краіне больш як 90 дзён. Да дасягнення гэтага тэрміна рэгістравацца не трэба, але з'явіцца абавязак паведаміць кампетэнтным органам аб жаданні застацца даўжэй.
нг