Беларуская Служба

Пастаўкі беларускіх прадпрыемстваў расійскаму ВПК падвоіліся

08.05.2026 15:44
З лютага 2022 года да жніўня 2025-га 58 беларускіх кампаній паставілі прадукцыю 41 расійскаму вытворцу зброі як мінімум на 1,2 млрд долараў.
 -742960 + -820400
Аўтацягнік МЗКЦ-742960 + МЗКЦ-820400Фота: Технофото LexKitaev/Telegram

Беларускія прадпрыемствы істотна павялічылі пастаўкі для расійскага ваенна-прамысловага комплексу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, — паведамляе Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Паводле расследавання, з лютага 2022 года да жніўня 2025-га 58 беларускіх кампаній паставілі прадукцыю 41 расійскаму вытворцу зброі як мінімум на 1,2 млрд долараў. Да 2024 года аб’ём паставак вырас удвая ў параўнанні з 2022-м.

Асноўную ролю адыгралі прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама Беларусі. Сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў называюць Мінскі завод колавых цягачоў, які адправіў у Расію 93 шасі для сістэм «Град», «Смерч» і «Тарнада».

Яшчэ адзін ключавы пастаўшчык — «Пеленг», які прадаў прадукцыі на 875 млн долараў. Украінская разведка сцвярджае, што беларускую оптыку знаходзілі ў расійскіх танках.

Пры гэтым 29 з 58 беларускіх кампаній, згаданых у расследаванні, дагэтуль не знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі.

эж


У 17-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўключаны Мінскі завод колавых цягачоў

20.05.2025 15:24
ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (МЗКЦ) уключанае ў зацверджаны 20 траўня Саветам ЕС 17-ы пакет санкцый супраць Расіі ў сувязі з агрэсіяй ва Украіне, вынікае з дакумента, апублікаванага ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза.