Беларуская Служба

У панядзелак стартуюць выбары ў Каардынацыйную Раду

10.05.2026 09:07
Каардынацыйная Рада — гэта голас дэмакратычнай Беларусі, нагадваюць дэмакратычныя сілы Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/rada_vision

11–17 траўня пройдуць дні галасавання ў Каардынацыйную Раду. Гэтыя выбары паказваюць, што рэжым Лукашэнкі на зламаў беларусаў, заявіла лідарка беларускіх Дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

— Нягледзячы на ўсе спробы рэжыму Лукашэнкі запалохаць і прымусіць маўчаць, беларусы працягваюць абʼядноўвацца і браць адказнасць за будучыню краіны.

Напярэдадні выбараў дарадцы Святланы Ціханоўскай патлумачылі навошта патрэбная Каардынацыйная Рада, што можа страціцца без яе, і чаму так важна галасаваць.

На платформе «Тры сланы» з’явілася інструкцыя па галасаванні.

Крыніца: Каардынацыйная рада/юл