Вярнуўшыся з пуцінскага параду, дзе славілі «герояў СВА», Лукашэнка ўзяўся выкрываць рэваншыстаў. Дыктатар «убачыў» іх не з таго боку. Камень кінуты перш за ўсё ў агарод украінцаў, палітыкаў краін Балтыі, зазначыў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
Але якія там рэваншысты, задаецца пытаннем эксперт. Украіна не рабіла замаху на Кубань, а Вільня не прэтэндуе на беларускія землі, затое Уладзімір Пуцін абвясціў Украіну штучнай дзяржавай.
Гэта Пуцін узняў на шчыт імперскі канцэпт «Наваросіі», адціснуў Крым, а цяпер патрабуе ўвесь Данбас, нагадвае аглядальнік.
Рэжым Лукашэнкі хоча будаваць адносіны з Еўропай па падобным прынцыпе: кідаецца ў яе камякамі бруду, глуміцца над прынцыпамі і шантажуе, нагадвае Аляксандр Класкоўскі.
Крыніца: «Позірк»/юл