Беларуская Служба

Дональд Трамп падзякаваў Коўлу і Лукашэнку за вызваленне Пачобута

11.05.2026 09:00
Анджэй Пачобут цяпер праходзіць у Варшаве медычнае абследаванне.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/Aaron Schwartz / POOL

Прэзідэнт ЗША выказаўся наконт нядаўняга абмену вязняў на беларуска-польскай мяжы па формуле «5 на 5», паведамляе «Свабода».

Дональд Трамп адзначыў, што выканаў просьбу прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага па вызваленні Анджэя Пачобута. У паведамленні згадваецца і Аляксандр Лукашэнка.

— Мы толькі што дабіліся вызвалення трох польскіх і двух малдаўскіх вязняў з беларускага і расійскага зняволення. Дзякуючы майму спецыяльнаму пасланніку Джону Коўлу нам удалося аказаць сур’ёзны ціск, каб дамагчыся гэтага вызвалення. Мой сябар, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, сустрэўся са мной у верасні мінулага года і папрасіў мяне дапамагчы дабіцца вызвалення Анджэя Пачобута з беларускай турмы. Цяпер Пачобут вольны дзякуючы нашым намаганням. Злучаныя Штаты выконваюць абавязацельствы перад сваімі хаўруснікамі і сябрамі. Дзякуй прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за яго супрацоўніцтва і сяброўства. Вельмі прыемна, — напісаў прэзідэнт ЗША ў сетцы Truth Social.

Нагадаем, 28 красавіка 2026 года на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен вязнямі «5 на 5». У яго межах у Польшчу вывезлі зняволенага актывіста польскай нацыянальнай меншасці, карэспандэнта польскага выдання «Gazeta Wyborcza» Анджэя Пачобута. Ён быў у 2021 годзе і асуджаны ў 2023 годзе за, як сцвярджалася, «варожую дзейнасць» і «распаўсюджванне нянавісці».

аз

Караль Наўроцкі пагаварыў з Дональдам Трампам пра Анджэя Пачобута

04.05.2026 08:17
Караль Наўроцкі таксама падзякаваў Трампу за яго «адданасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута».