39-гадовы ўраджэнец Брэсцкай вобласці затрыманы пасля вяртання ў Беларусь — за «каментары абразлівага зместу на адрас міліцыянтаў», апублікаваныя «ў адным з тэлеграм-каналаў экстрэмісцкай скіраванасці», паведаміла 11 мая прэс-служба УУС Мінаблвыканкама. Пра гэта інфармуе «Позірк».
Намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС па Мінскай вобласці Сяргей Раманоўскі, чые калегі затрымалі мужчыну, заявіў, што мужчына публікаваў каментары, знаходзячыся за мяжой.
— Высветлена, што ў сярэдзіне 2025 года фігурант выехаў за мяжу на заробкі, — паведаміў міліцэйскі начальнік. — У Рэспубліку Беларусь вярнуўся ў гэтым годзе, каб аднавіць страчаныя дакументы. Менавіта тады ён і быў затрыманы праваахоўнікамі. —Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні іншых фактаў пратэстнай дзейнасці затрыманага, следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, – сказаў Раманоўскі.
вс