Беларуская Служба

Выбары ў Каардынацыйную раду ў прызначаны час не пачаліся

12.05.2026 08:12
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька паведаміла, што на дадзены момант сэрвісы для галасавання знаходзяцца пад маштабнай (DDoS) атакай.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Belarus ID - Галасаванне

Першапачаткова выбары павінны былі пачацца раніцай 11-га траўня. Аднак пачатак выбараў у Каардынацыйную Раду перанеслі на 22:00 11 траўня па мінскім часе для больш грунтоўнай падрыхтоўкі да праверкі бяспекі галасавання.

Аднак на дадзены момант галасаванне так і не пачалося. Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька запісала відэазварот, дзе назвала прычыну — распрацаваная для галасавання платформа зведала маштаную DDoS-атаку.

— Сёння, 11 траўня, а 22-й гадзіне па Мінску быў дадзены старт выбарам, і тое, што мы назіраем, — гэта беспрэцэдэнтная DDoS-атака на платформу для галасавання, у сувязі з чым яна на дадзены момант недаступная, — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер адбываецца тэставанне старонкі.

— Мы паведамім вам, калі галасаванне стане даступным, — напісала Каардынацыйная рада на сваім канале.

Завяршэнне галасавання плануецца пакуль без зменаў — апоўначы з 17 на 18 траўня.

Крыніца: Каардынацыйная рада/юл