Беларусы ўпершыню ўдзельнічаюць у Венецыянскай біенале без падтрымкі дзяржавы. У 2026 годзе экспазіцыя прысвечана пытанням цэнзуры і аўтарытарызму.
— Тут толькі кнігі, якія ў той ці іншай краіне забароненыя, — кажа журналістам DW адзін са стваральнікаў выставы Мікалай Халезін аб экспанаце — шары з кніг у каўшы бульдозера. — Мы думалі, што будзем рабіць праект пра Беларусь, але гэта ўжо стала пра ўсіх, — дадае ён.
Неафіцыйны павільён таксама стваралі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, кампазітар Вольга Падгайская, мастак Сяргей Грыневіч. Куратар выставы — Даніэла Каляда.
На выставе можна ўбачыць інсталяцыі і пачуць сведчанні беларускіх палітвязняў, якія агучылі артысты Джыліян Андэрсан, Джуд Лоў, Стывен Фрай, Джаана Ламлі і Рут Уілсан.
нг