Беларуская Служба

«Мы думалі, што будзем рабіць праект пра Беларусь, але гэта ўжо стала пра ўсіх» — Мікалай Халезін пра Венецыянскую біенале

12.05.2026 12:47
На выставе можна ўбачыць інсталяцыі і пачуць сведчанні беларускіх палітвязняў.
:
Фота: Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

Беларусы ўпершыню ўдзельнічаюць у Венецыянскай біенале без падтрымкі дзяржавы. У 2026 годзе экспазіцыя прысвечана пытанням цэнзуры і аўтарытарызму.

— Тут толькі кнігі, якія ў той ці іншай краіне забароненыя, — кажа журналістам DW адзін са стваральнікаў выставы Мікалай Халезін аб экспанаце — шары з кніг у каўшы бульдозера. — Мы думалі, што будзем рабіць праект пра Беларусь, але гэта ўжо стала пра ўсіх,  — дадае ён.

Неафіцыйны павільён таксама стваралі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, кампазітар Вольга Падгайская, мастак Сяргей Грыневіч. Куратар выставы — Даніэла Каляда.

На выставе можна ўбачыць інсталяцыі і пачуць сведчанні беларускіх палітвязняў, якія агучылі артысты Джыліян Андэрсан, Джуд Лоў, Стывен Фрай, Джаана Ламлі і Рут Уілсан.

нг