Са Слоніма і Ваўкавыска без перасадак у Беласток і Варшаву: добрыя навіны для пасажыраў з Гродзенскай вобласці.
Аўтобус — адзіны грамадскі транспарт для паездак у Польшчу. Раней большасць рэйсаў курсіравала паміж буйнымі гарадамі, а жыхарам іншых неабходна было выбудоўваць маршрут з улікам перасадак.
Цяпер міжнародныя паездкі з Ваўкавыска і Слоніма сталі больш даступнымі.
На сайце і ў дадатку Атласбас упершыню адкрыты продаж білетаў на рэйсы без перасадак са Слоніма і Ваўкавыска ў Беласток, Варшаву, Лодзь і Познань. На гэтых маршрутах працуюць камфартабельныя аўтобусы, у пасажыраў, напрыклад, ёсць магчымасць выбару месца.
Дарэчы, ідуць рэйсы праз пункт пропуску "Бераставіца". На думку многіх пасажыраў, там мяжу аўтобусы праходзяць хутчэй.
Білет са Слоніма ў Беласток абыдзецца ад 100 рублёў, з Ваўкавыска — ад 90 рублёў, да Варшавы можна даехаць ад 110 і 105 рублёў, да Лодзі і Познані білеты будуць каштаваць ад 150 і 170 рублёў адпаведна.
нг