Беларуская Служба

Беларускія валейбалісты дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў

13.05.2026 16:22
Пра гэта паведаміла Беларуская федэрацыя валейбола.
.
.Schorsch/Pixabay/CC0

Міжнародная федэрацыя валейбола дапусціла зборныя Беларусі да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай. 

— Беларуская федэрацыя валейбола вітае гэты крок і чакае далейшых рашэнняў з боку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола адносна ўдзелу беларускіх каманд у кантынентальных турнірах», — адзначаецца ў рэлізе.

7 траўня выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта заявіў, што «больш не рэкамендуе якія-небудзь абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў, уключаючы каманды, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў».

Позірк/ав