Беларуская Служба

Еўрасаюз плануе зменшыць дапамогу беларускім дэмсілам на палову – заявіў Павел Латушка

15.05.2026 13:50
Паводле старшыні НАУ, дэмакратычныя інстытуты дапамогуць змагацца за тое, каб не аддаваць Беларусі Лукашэнку.
Павел Латушка https://www.youtube.com/@Radyjo_Racyja

У наступным годзе фінансавая дапамогa з боку Еўрасаюза беларускаму дэмакратычнаму руху будзе зменшаная на палову, у параўнанні ейным сёлетнім памерам. Пра гэта на Ютуб-канале «Радыё Рацыя» заявіў старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спасылаючыся на высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка.

- Ён мне сказаў, што на наступны год будзе паменшана дафінансаванне дэмакратычнага руху Беларусі на 50% – з 30 мільёнаў да 15 мільёнаў еўра. Першымі, ён сказаў, памруць ініцыятывы культурніцкія, адукацыйныя і іншыя. Наступнымі будуць праваабаронцы, будзе паменшана дафінансаванне. Значыць, менш змогуць дапамагаць палітвязням і менш змогуць збіраць інфармацыю, каб перадаваць аб фактычнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Наступнымі будуць дэмакратычныя інстытуты, але яны вельмі мала атрымліваюць – гэта невялікая частка. З наступнага года для СМІ на 50% будзе скарочана, значыць, СМІ альбо закрыюцца, альбо кагосьці прыйдзецца звальняць, - заявіў палітык.

Павел Латушка падкрэслівае, што варта разумець, што «калі мы маем дэмакратычныя інстытуты, то мы моцныя і можам змагацца за тое, што Беларусь не трэба аддаваць Лукашэнку». Пра гэта палітык заявіў у кантэксце выбараў у Каардынацыйную раду.

аз

Святлана Ціханоўская заклікала ЕС захаваць падтрымку для беларускіх незалежных СМІ

15.05.2026 09:12
Падчас сустрэчы ў Аахене Святлана Ціханоўская звярнулася да старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з заклікам захаваць падтрымку беларускіх незалежных медыя, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятываў.