Беларуская Служба

Стала вядома прозвішча прадстаўніка МЗС Украіны ў справах Беларусі

15.05.2026 14:30
Ігар Кізім, які працаваў паслом Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі, сышоў у адстаўку ў ліпені 2025 года.
Яраслаў ЧарнагорАрхіўнае фота/ svaboda.org

Дырэктар праграмы расійскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма», кандыдат гістарычных навук Яраслаў Чарнагор прызначаны паслом па асаблівых даручэннях у сферы дэмакратычных трансфармацый, узаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі і нацыянальнымі рухамі недружалюбных краін, паведамляе «Свабода».

— Галоўным фактарам маіх жыццёвых зменаў застаецца краіна-агрэсарка і яе сатэліт — пуцінская РФ і лукашэнкаўская РБ. Супрацьстаяць ім — гэта сур’ёзны выклік і я яго прыняў. Дыпламатычная служба ва ўпраўленні недружалюбных краін дасць мне больш магчымасцяў супрацьдзейнічаць нашым ворагам, — напісаў Яраслаў Чарнагор на сваёй старонцы ў Facebook.

Яраслаў Чарнагор, як ён напісаў сам, за 10 гадоў прайшоў шлях ад акадэмічнага навукоўца, які валанцёрыў у вайсковым шпіталі да ўдзельніка Антытэрарыстычнай аперацыі, афіцэра Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.

Пасля службы ў войску ён выконваў абавязкі дырэктара праграмы аналітычнага цэнтра Foreign Policy Council «Ukrainian Prism». Цяпер будзе працаваць у Міністэрстве замежных спраў Украіны.

Ігар Кізім, які працаваў паслом Украіны ў асаблівых даручэннях па Беларусі, сышоў у адстаўку ў ліпені 2025 года.
Упраўленне недружалюбных краін у структуры Міністэрства замежных спраў Украіны было створана паводле адпаведнага загаду міністра Андрэя Сiбігі ў ліпені 2025 года.

аз

Украіна адказвае на расійскія атакі

15.05.2026 12:13
Гарыць Разанскі нафтаперапрацоўчы завод у Расіі.