Беларуская Служба

Жонка Джона Коўла прыехала ў Мінск разам з прапаведнікам Фрэнклінам Грэмам

15.05.2026 15:40
Грэм возьме ўдзел у «Фестывалі надзеі», які пройдзе 16–17 траўня ў мінскай «Чыжоўка-Арэне».
      15  2026 , i.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Фрэнклінам Грэямам 15 траўня 2026 года, Мiнск. Фота: БелТА

Жонка спецпасланніка Доналда Трампа Джона Коўла, тэлевядоўца Грэта ван Састэрэн прысутнічала разам з прапаведнікам Фрэнклінам Грэмам на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці ў Мінску 15 траўня, паведамляе «Белсат».

Грэту ван Састэрэн можна ўбачыць на відэа, якое апублікавала прэс-служба кіраўніка Беларусі. Лукашэнка абдымае яе і кажа: «Добра, што прыехала. Паабяцала і прыехала».
Самога Джона Коўла на відэа не бачна.

15 траўня Лукашэнка сустрэўся з Фрэнклінам Грэмам — прэзідэнтам і генеральным дырэктарам Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэяма.

Грэям возьме ўдзел у «Фестывалі надзеі», які пройдзе 16–17 траўня ў мінскай «Чыжоўка-Арэне». На яго з’едуцца пратэстанты з усёй Беларусі.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», на фестываль могуць таксама прыехаць Джон Коўл і ягоная жонка Грэта ван Састэрэн. Яна супрацоўнічае з фондам Samaritan's Purse, які ўзначальвае Фрэнклін Грэм, і асвятляе яго працу як журналістка.

Грэям называе Коўла сваім сябрам і рэпосціў відэа, на якім Грэта абвяшчае пра адно з чарговых масавых вызваленняў палітвязняў.

Візіты Джона Коўла ў Мінск і ягоныя сустрэчы з Лукашэнкам з 2025 года суправаджаліся вызваленнем палітвязняў.

аз

У Літве адкрыўся інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў

14.05.2026 12:45
Афіцыйна інфармацыйны пункт для беларусаў пачне сваю працу летам і будзе працаваць, як мінімум, пяць гадоў.