Беларуская Служба

У Беларусі ліквідавана каля 80 пратэстанцкіх абшчын і адна місія

16.05.2026 14:27
Падчас прыезду ў Беларусь вядомага прапаведніка з ЗША Франкліна Грэма, які 16-17 траўня выступіць на «Фестывалі надзеі» ў Мінску, высветлілася, колькі пратэстанцкіх суполак было ліквідавана ў Беларусі пры перарэгістрацыі.
      15  2026 , i.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Фрэнклінам Грэямам 15 траўня 2026 года, Мiнск. Фота: БелТА

«Хрысціянская візія» піша, што афіцыйна да гэтага часу не паведамлялася аб тым, якімі вынікамі завяршылася кампанія па перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый.

«Сакрэт» выдаў сам Аляксандр Лукашэнка, які, сустракаючыся з Грэмам, заявіў:

— У Беларусі 850 пратэстанцкіх абшчын, 20 місій і 5 навучальных устаноў. Таму ваша веравызнанне ў нас вельмі шырока прадстаўлена.

Відавочна, ён агучыў даныя, падрыхтаваныя апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

«Хрысціянская візія» падлічыла: да пачатку перарэгістрацыі, паводле інфармацыі на сайце Упаўнаважанага, у Беларусі налічвалася 931 абшчына ўсіх пратэстанцкіх напрамкаў. Калі дадзеныя, якія прывёў Лукашэнка, поўныя, выходзіць, што была ліквідавана 81 арганізацыя.

Таксама да перарэгістрацыі ў Беларусі была 21 пратэстантанцкая місія, значыць, адна з іх зараз закрытая. Колькасць навучальных устаноў не змянілася.

«Хрысціянская візія»/ав