Беларуская Служба

Пяты раз пройдзе Дзень салідарнасці з палітзняволенымі

16.05.2026 17:30
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
 1525.   , 2023
Інсталяцыя «1525». Здымкі беларускіх палітзняволеных, 2023 годЛ.Вялічка/Польскае радыё

Гэта ўжо пяты Дзень палітвязняў, які адзначаецца ў Беларусі. Сёння мінімум 848 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Агулам за кратамі з 2020-га памерлі дзевяць палітзняволеных.

Да гэтага часу былыя палітзняволеныя працягваюць сведчыць пра збіццё ў месцах зняволення, катаванні холадам у ШІЗА, жорсткія і нечалавечыя ўмовы ўтрымання, прадузятае стаўленне і сістэматычны ціск — у тым ліку праз пазнаку «жоўтай біркі».

Таму сёлета праваабаронцы прысвячаюць Дзень палітвязняў тэме свабоды ад катаванняў і жорсткага абыходжання, каб нагадаць: катаванні забароненыя абсалютна і без выключэнняў.

«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць іх вызвалення.

Вясна/ав