Беларуская Служба

Латвійская памежная служба зафіксавала рэкордную за апошнія 31 месяц колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі за суткі

17.05.2026 10:09
Актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-латвійскую мяжу, у 2026 годзе расце ад месяца да месяца. 
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

За мінулыя суткі, 16 мая, Латвія зафіксавала 170 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць дадзеныя Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны.

Праведзены парталам «Позірк» аналіз статыстыкі, якая абнаўляецца штодня, паказаў, што для Латвіі гэта максімальнае значэнне за перыяд пасля 1 кастрычніка 2023 года, калі было адзначана 220 спробаў.

З пачатку мая латвійскія службы спынілі 1 тыс. 266 спробаў парушэння мяжы з беларускага кірунку (на 48, або на 3,94%, больш, чым за той жа перыяд мая 2025 года), з пачатку года — 3 тыс. 288 (на 79 спробаў больш, рост на 2,46%).

Актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-латвійскую мяжу, у 2026 годзе расце ад месяца да месяца. Калі ў студзені памежная служба суседняй краіны не зафіксавала спробаў незаконнага пераходу, то ў лютым іх было 20 (у сярэднім 0,7 выпадку ў дзень), у сакавіку — 302 (9,7), у красавіку — 1 тыс. 700 (56,7). Сярэднясутачны паказчык мая перавышае красавіцкі на 22,4 выпадку (79,1).

вс