Вылеты з Мінска ў Маскву адмяняюцца і затрымліваюцца з-за атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Усе чатыры міжнародныя маскоўскія аэрапорты часова абмежавалі магчымасць прыёму і адпраўкі рэйсаў, паведамляе «Еўрарадыё».
Ноччу на 17 мая дроны ўдарылі па Маскве і Маскоўскай вобласці. Мясцовыя жыхары паведамілі пра вялікую колькасць выбухаў. У сацсетках можна знайсці і шмат відэа – нягледзячы на тое, што днямі масквічам на заканадаўчым узроўні забаранілі публікаваць здымкі з «наступствамі тэрарыстычных актаў».
вс