Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X пракаментавала заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра магчымую пагрозу Беларусі, якая сыходзіць ад Расіі.
— Расія зноў спрабуе яшчэ мацней уцягнуць Беларусь у сваю вайну супраць Украіны. Але Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларускі народ не хоча гэтай вайны і не хоча, каб наша краіна стала плацдармам для новай агрэсіі супраць Украіны або Еўропы, — напісала Святлана Ціханоўская.
Лідарка беларускай апазіцыі падзякавала ўкраінскаму прэзідэнту за папярэджанне і заклікала да аб’яднання ў імя спынення Расіі, якая хоча распаўсюдзіць вайну на ўвесь рэгіён.
— Дзякуй, спадар прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, за тое, што вы выразна і настойліва гаворыце пра гэтыя пагрозы. Мы павінны аб’яднацца, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну па ўсім нашым рэгіёне, — зазначыла Ціханоўская.
У пятніцу Зяленскі заявіў, што Крэмль спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА.
вс