Літва перадала Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) дадатковыя матэрыялы з доказамі інцыдэнтаў, выкліканых паветранымі шарамі з кантрабандай, якія ляцяць з Беларусі ў Літву. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, інфармуе «Еўрарадыё».
Намеснік міністра Радэрыкас Жобакас паведаміў, што Літва звярнулася ў ICAO і Еўракамісію яшчэ ў кастрычніку 2025 года — адразу пасля пачатку інтэнсіўнай гібрыднай атакі.
— Цяпер мы робім яшчэ адзін крок — падаем дадатковыя доказы незаконных дзеянняў Беларусі супраць Літвы, якія ствараюць пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі, — удакладніў чыноўнік.
Паводле яго, з кастрычніка 2025-га па цяперашні час Віленскаму аэрапорту мінімум 20 разоў даводзілася прыпыняць працу з-за парушэнняў паветранай прасторы аэрастатамі кантрабандыстаў.
Толькі летась паветраныя шары парушылі працу больш за 300 рэйсаў у Віленскім аэрапорце, закранулі 47 тыс. пасажыраў і прывялі амаль да 60 гадзін закрыцця аэрапортаў.
Літоўскі бок лічыць масавы запуск паветраных шароў гібрыднай атакай з боку афіцыйнага Мінска. Летась у кастрычніку Літва нават цалкам закрывала мяжу з Беларуссю.
вс