Беларуская Служба

У ISW назвалі прычыны пазапланавых ядзерных вучэнняў РФ і Беларусі 

20.05.2026 16:02
Нечарговыя супольныя ядзерныя вучэнні Расіі і Беларусі маюць палітычны і прапагандысцкі характар. 
Беларускія вайскоўцы на вучэнняхкрыніца: Міністэрства абароны Беларусі

Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) лічаць, што нечарговыя супольныя ядзерныя вучэнні Расіі і Беларусі маюць палітычны і прапагандысцкі характар. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Аналітыкі адзначаюць, што Масква раней не абвяшчала пра вучэнні на 19–21 траўня, а звычайна такія манеўры адбываліся восенню. На думку ISW, Крэмль спрабуе прадэманстраваць ядзерную моц на фоне няўдач расійскага войска ва Украіне.

Эксперты таксама звярнулі ўвагу на новыя пагрозы ў адрас НАТА. Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расія і НАТА нібыта набліжаюцца да «прамога сутыкнення з катастрафічнымі наступствамі».

У ISW лічаць, што такія заявы — частка інфармацыйнай тактыкі Крамля, накіраванай на запалохванне Захаду і аслабленне падтрымкі Украіны.

Міністэрства абароны Беларусі называе вучэнні «планавымі» і сцвярджае, што яны не накіраваныя супраць іншых краін.

эж