Беларуская Служба

Украіна ўзмоцніць мяжу з Беларуссю праз пагрозу новага наступу

21.05.2026 08:44
У Кіеве лічаць, што Крэмль можа выкарыстаць беларускую тэрыторыю для пашырэння вайны. 
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскіhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра ўзмацненне Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку на фоне пагрозы з тэрыторыі Беларусі. Такое рашэнне прынялі 20 траўня на пасяджэнні вайсковай стаўкі.

Як паведамляе прэс-служба Зяленскага, украінскі лідар заявіў: «Нашыя сілы на кірунку будуць павялічаныя». Акрамя таго, Міністэрству замежных спраў Украіны даручылі падрыхтаваць дадатковыя меры дыпламатычнага ўздзеяння ў дачыненні да Беларусі.

У Кіеве лічаць, што Крэмль можа выкарыстаць беларускую тэрыторыю для пашырэння вайны. Палітык таксама паведаміў пра «непублічныя задачы» для ўкраінскіх спецслужбаў.

Напярэдадні галоўнакамандуючы УС Украіны Аляксандр Сырскі назваў рэальнай пагрозу расійскай аперацыі з тэрыторыі Беларусі. Паводле яго слоў, расійскі генштаб ужо разглядае магчымыя наступальныя дзеянні на паўночным кірунку.

эж