Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў пра запланаваны візіт ва Украіну лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
— Украіна кантактуе з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. І адной з лідарак гэтых прадстаўнікоў з’яўляецца спадарыня Ціханоўская. І мы будзем яе вітаць у Кіеве, таму што для нас важна падтрымліваць сувязі з беларускім народам, — сказаў Андрэй Сібіга падчас анлайн-сустрэчы з журналістамі 22 мая.
Міністр падкрэсліў, што для Украіны важна, каб Беларусь «не ператварылася ў бяспраўную правінцыю Расіі».
— Мы ведаем, чым гэта заканчваецца, — дадаў ён.
На пачатку мая паведамлялася, што падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване Сібіга і Ціханоўская дамовіліся аб візіце лідаркі беларускай апазіцыі ў Кіеў.
вс