Былы палітвязень і актывіст Мікола Дзядок выпусціў кнігу «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна, паведамляе hrodna.life.
У прыватнасці, у кнізе распавядаецца пра знаходжанне ў так званых кішэнях – маленькіх адзіночных камерах. «Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі», – дадае аўтар.
Вядома як мінімум аб некалькіх смерцях, якія адбыліся ў гродзенскай турме. Сярод загінулых – мастак Алесь Пушкін, які памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з турмы. Па словах аўтара кнігі, у гродзенскай турме сукамернікі забілі зняволенага Яўгена Шыпуля.
У кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней Дзядок не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.
Актывіст таксама запланаваў прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 31 мая ў творчай прасторы Zolаk у Вільні. На сустрэчы Дзядок раскажа пра метады вярбоўкі, якімі карыстаюцца агенты КДБ у гродзенскай турме.
Выданнем кнігі займалася беларуская анлайн-бібліятэка Kamunikat. Кніга выйшла на беларускай і рускай мовах.
вс