У чацвер, 21 мая, адбылося больш за дзесяць вобшукаў у людзей, якія па палітычных прычынах пакінулі Беларусь, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Прынамсі частка ператрусаў была звязаная з удзелам фігурантаў у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні. Перад Днём Волі сілавікі пагражалі, што за ўдзел у акцыях на 25 сакавіка за мяжой іх удзельнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Вобшукі прайшлі не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі, паведамілі праваабаронцы.
вс