Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС

25.05.2026 14:31
У час візіту ва Украіну беларуская дэлегацыя наведала горад Прыпяць і Чарнобыльскую АЭС, у тым ліку «саркафаг» над 4-м энергаблокам.
                , . 25  2026 .
Святлана Ціханоўская і кіраўнік Кіеўскай вобласці Мікола Калашнік і дырэктар Чарнобыльскай АЭС Сяргей Тараканаў ля Чарнобыльскай АЭС, Украіна. 25 траўня 2026 года. Фота: Сяргей Пеляса/Белсат

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай ранкам 25 траўня прыехала ў Кіеў, а днём наведала горад Прыпяць і Чарнобыльскую атамную электрастанцыю, перадае карэспандэнт «Белсату».

Беларусам паказалі знутры «Укрыцце» – пабудову над 4-м энергаблокам Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў у 1986 годзе. Таксама на ЧАЭС беларускую дэлегацыю накармілі абедам.

На ЧАЭС прыбыў кіраўнік Кіеўскай вобласці Мікола Калашнік, які сустрэўся з Ціханоўскай і беларускай дэлегацыяй. З Ціханоўскай сустрэліся таксама дырэктар Чарнобыльскай АЭС Сяргей Тараканаў і працаўніца ЧАЭС Наталля Алейнічэнка, якая жыла ў Прыпяці яшчэ да катастрофы.

— З самага пачатку візіту ты адчуваеш перш за ўсё боль. Бо ў Кіеве я бачыла разбураныя будынкі. Тут, канешне, гэта іншая катастрофа. Але ўсё роўна ты бачыш загінулы горад. Што можа аб’ядноўваць гэтыя дзве бяды — гэта тое, што такое ніколі зноў проста не павінна паўтарыцца: ні вайна, ні агрэсія супраць Украіны, ні катастрофа на атамнай электрастанцыі, — сказала Святлана Ціханоўская «Белсату».

У межах візіту дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, міністрам замежных справаў Андрэем Сыбігам, кіраўніцтвам Вярхоўнай рады, дыпламатамі Еўразвязу. Таксама запланавана адкрыццё Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне. Неўзабаве пасля прыезду беларускай дэлегацыі ў Кіеве абвясцілі паветраную трывогу: на ўкраінскую сталіцу зноў паляцелі расійскія дроны.

Белсат/ав