Беларуская Служба

Расія ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю: на КПП з’явіліся аўтаматчыкі

28.05.2026 11:32
Напрыклад, на трасе Віцебск–Смаленск цяпер правяраюць не толькі пашпарты, але і тэхпашпарты аўтамабіляў ды страхоўку. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: spring96.org

Расія ўзмацніла меры бяспекі на мяжы з Беларуссю, нягледзячы на тое, што фармальна паміж краінамі няма памежнага кантролю яшчэ з 1995 года. Як паведамляе «Радыё Свабода», на некаторых участках мяжы з’явіліся ўзброеныя аўтаматамі расійскія вайскоўцы, а праверкі дакументаў сталі больш жорсткімі.

Паводле праваабаронцаў, на трасе Віцебск–Смаленск цяпер правяраюць не толькі пашпарты, але і тэхпашпарты аўтамабіляў ды страхоўку. На іншых КПП памежнікі фатаграфуюць дакументы і ўносяць дадзеныя ў электронныя базы.

Дадатковы кантроль увялі і ў рэгіянальных цягніках паміж Беларуссю і Расіяй. Асаблівую ўвагу расійскія службы надаюць грамадзянам РФ, якія выязджаюць з краіны.

Эксперты звязваюць узмацненне кантролю з вайной супраць Украіны, ростам праблемаў з мабілізацыяй у Расіі і пагаршэннем бяспекай сітуацыі ў краіне-агрэсарцы.

эж