Беларуская Служба

Швейцарскі суд у чэрвені разгледзіць скаргу на апраўдальны прысуд былому байцу САХРа Гараўскаму, які мае дачыненне да гучных знікненняў

29.05.2026 08:15
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што апраўдальны прысуд не ставіць пад сумнеў злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Сцяг Швейцарыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

24 чэрвеня суд швейцарскага кантона Санкт-Гален разгледзіць у апеляцыйным парадку справу былога байца спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) Юрыя Гараўскага, паведамляе Deutsche Welle.

Скаргу на прыгавор падалі сваякі зніклых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, праваабарончыя арганізацыі «Вясна«, Trial International і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека.

У 2019 годзе былы баец САХР Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га быў у складзе так званага «эскадрону смерці«, які на загад камандзіра атрада Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, нагадвае «Позірк».

У верасні 2023 года суд швейцарскага горада Роршах разгледзеў справу аб гвалтоўным знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага ў рамках універсальнай юрысдыкцыі. Гвалтоўнае знікненне класіфікуецца як злачынства супраць чалавечнасці. Суд прызнаў Гараўскага невінаватым, палічыўшы недастатковымі доказы яго віны.

Праваабаронцы заявілі, што апраўдальны прысуд не ставіць пад сумнеў злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

аз

Суд у Кіеве адмовіўся вызваліць з-пад варты падазраваную ў шпіянажы беларускую журналістку Кардаш

28.05.2026 12:45
Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы паводле ч. 1 артыкулу 114 Крымінальнага кодэкса Украіны.