Беларуская Служба

Фіца не выключае, што прыедзе у Беларусь з нагоды 85‑годдзя нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз

29.05.2026 13:55
Кіраўнік ураду Славакіі плануе таксама паездкі на мерапрыемствы, звязаныя з Другой сусветнай вайной, у Польшчу і Францыю.
    ,  9.05.2026
Роберт Фіца і Уладзімір Пуцін, Масква 9.05.2026 REUTERS /Sputnik/Grigory Sysoev

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня на мерапрыемствы з нагоды 85‑годдзя нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Гэтая заява прагучала ў кантэксце ягоных словаў пра знешнюю палітыку Славакіі. Відэазапіс выступлення быў апублікаваны ў фэйсбуку, заўважыў Reform.news.

Сярод іншых запланаваных візітаў Фіца назваў паездку ў Нармандыю 6 чэрвеня, верагодную паездку ў ЗША на святкаванне 250‑годдзя незалежнасці, а таксама візіт у Польшчу 1 верасня — у дзень пачатку Другой сусветнай вайны.

Фіца заявіў, што вядзе дыялог адначасова з украінскім і расійскім прэзідэнтамі і мае намер працягваць яго незалежна ад крытыкі.

— У Еўрапейскім Саюзе я не ведаю — і кажу гэта з усёй сур’ёзнасцю — нікога, хто адначасова вядзе дыялог і з расійскім, і з украінскім прэзідэнтам. Такога палітыка ў ЕС няма. Я гэты дыялог вяду і буду весці далей, — заявіў ён.

яс