Беларуская Служба

Беларускія апазіцыйныя арганізацыі вызначылі месцазнаходжанне балістычных ракет «Арэшнік» у Беларусі

31.05.2026 12:41
Гэта аэрадром каля горада Крычаў на ўсходзе краіны, паведамляе ўкраінскі інфармацыйны партал «Мілітарны».
Oresznik
OresznikRussian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле звестак беларускіх апазіцыянераў, перавозка кампанентаў сістэмы «Арэшнік» адбылася паміж 20 і 29 снежня 2025 года з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці Расіі на станцыю ў горадзе Крычаў у Беларусі. Цягнік складаўся з 54 вагонаў, якія перавозілі як асабісты склад, так і ваенную тэхніку, у тым ліку матэрыялы, якія ў дакументацыі былі пазначаны як выбуховыя рэчывы.

Груз, які перавозіўся цягніком, быў дастаўлены на ваенны аэрадром Крычаў-6. Паводле звестак звязанай з апазіцыяй Асацыяцыі чыгуначнікаў Беларусі, больш ніякіх такіх перавозак у перыяд з снежня 2025 года па сярэдзіну мая гэтага года не ажыццяўлялася.

Незразумела, ці былі ў Беларусь дастаўлены пускавыя ўстаноўкі і ракеты, ці толькі дапаможнае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для эксплуатацыі ракетнай сістэмы.

Беларускія ўлады абвясцілі аб разгортванні расійскіх балістычных ракет сярэдняй далёкасці «Арэшнік» на сваёй тэрыторыі ў верасні 2025 года.
У снежні 2025 года Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што сістэма «Арэшнік» пачала баявое дзяжурства на тэрыторыі краіны ў адказ на «сучасныя пагрозы ў рэгіёне».

«Арэшнік» — гэта расійская сістэма балістычных ракет сярэдняй далёкасці, здольная паражаць цэлі на адлегласці 5000-5500 км.

Расійскія ўзброеныя сілы тройчы выкарыстоўвалі гэтую ракету супраць Украіны, апошні раз у другой палове мая, калі адна ці дзве ракеты былі выкарыстаны для атакі на Кіеўскую вобласць.

PAP/яс

Украіна нанесла ўдар па заводу, дзе Расія вырабляе ракеты. Ён у 1300 км ад лініі фронту 

21.02.2026 15:12
Беспілотнікі і ракеты нанеслі ўдар па машынабудаўнічым заводзе ў Воткінску (Удмуртыя) — адным з ключавых прадпрыемстваў расійскага ракетнага комплексу