Насельніцтва памежных з Украінай раёнаў Гомельшчыны стала жыць пад частыя гукі выбухаў, якія раздаюцца з сумежнай тэрыторыі. Гэта вынік новай тактыкі РФ: расійскія войскі перыядычна запускаюць з Бранскай вобласці ва Украіну ўдарныя беспілотнікі ўздоўж мяжы Беларусі на адлегласці 5-10 кіламетраў, паведамляе «Флагшток».
Украінская СПА імкнецца збіваць дроны па шляху іх руху. Пры збіцці адбываюцца выбухі, што пацвярджаюць жыхары прыгранічных раёнаў Гомельшчыны.
Аб апошнім такім выпадку Паветраныя сілы УСУ паведамлялі 31 траўня, калі група рэактыўных БПЛА каля 14.00 ляцела на поўначы Чарнігаўшчыны ўздоўж мяжы з Беларуссю курсам на захад.
Гэтая тактыка накіравана на ўскладненне працы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны і выкарыстанне беларускай паветранай прасторы ў якасці прыкрыцця. БПЛА ляцяць калонай (ланцужком) уздоўж мяжы, каб пазбегнуць ранняга выяўлення і прарвацца ўглыб заходніх або цэнтральных абласцей Украіны.
яс