Чацвёра з іх утрымліваюцца ў зняволенні. Аднак гэтая лічба не адлюстроўвае рэальнага маштабу праблемы, паколькі многія выпадкі застаюцца невядомымі праваабаронцам.
Паводле справаздачы Вярхоўнага суда, толькі за мінулы год 40 непаўнагадовых былі асуджаныя па палітычных артыкулах. Найбольш падлеткаў — 16 чалавек — асудзілі за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».
Яшчэ шасцёра атрымалі прысуды за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», пяць — за «распальванне варожасці».
Іншых непаўнагадовых беларускія суды прызнавалі вінаватымі нават у «акце тэрарызму», «абразе Лукашэнкі», «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» іншых злачынствах. Такім чынам, палітычны пераслед дзяцей у Беларусі не выглядае як выключэнне, а стаў адной з прыкмет рэпрэсіўнай сістэмы апошніх гадоў.
яс