Беларуская Служба

Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду Берыт Ліндэман

02.06.2026 15:01
Міжнародны гуманітарны фонд быў створаны ў Нарвегіі ў 2024 годзе па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.
                .
Кіраўнічка Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі Берыт Ліндэман і дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.t.me/tsikhanouskaya

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з Берыт Ліндэман, кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі, паведамляецца на Telegram-канале дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся вынікі працы фонду за апошнія два гады, падтрымкa былых палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў, а таксама стратэгія далейшай працы, каб больш краінаў далучылася да фонду.

Міжнародны гуманітарны фонд быў створаны ў Нарвегіі ў 2024 годзе па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. Сёння гэта адзін з ключавых механізмаў дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Праз фонд падтрымка таксама накіроўваецца такім беларускім арганізацыям як «Вольныя», фонд «Краіна для Жыцця», INeedHelpBY, Dissidentby і іншым. За час працы фонду больш за 13 краінаў-донараў агулам накіравалі на яго дзейнасць больш за 3 мільёны еўра.

Асобную ўвагу падчас сустрэчы надалі дапамозе палітвязням і вызваленым зняволеным. У 2025 годзе фонд аказваў падтрымку падчас усіх хваляў масавых вызваленняў і прымусовых высылкаў беларусаў. Пасля вызвалення і дэпартацыі 123 чалавек у снежні 2025 года фонд на працягу першага месяца мабілізаваў больш за 200 тысяч еўра на жыллё, харчаванне, адзенне, транспартныя і медычныя выдаткі ў Літве, Польшчы і Украіне.

Падчас сустрэчы Дзяніс Кучынскі падзякаваў фонду і краінам-донарам за паслядоўную падтрымку беларусаў і адзначыў, што дапамога палітвязням і рэпрэсаваным застаецца адным з галоўных прыярытэтаў.

— Пашырэнне кола краінаў-донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду — адзін з ключавых спосабаў дапамагчы беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сёння фонд падтрымліваюць 13 дзяржаваў. Але мэта Офіса і міжнароднага аддзела ў прыватнасці — пашырыць гэтае кола і прыцягнуць яшчэ больш партнёраў — як мінімум 15 краінаў да канца года. Чым больш краінаў будуць удзельнічаць у гэтай ініцыятыве, тым больш людзей змогуць атрымаць неабходную дапамогу і падтрымку, — заявіў Дзяніс Кучынскі.

аз

Дыпламатычны дарадца С. Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі: Бываюць і такія турмы, куды саджаюць дыктатараў

28.05.2026 16:30
У Гаазе Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ера Нідэрландаў быць моцным голасам свабоднай Беларусі ў Еўрасаюзе.