Беларуская Служба

Рыжанкоў абмеркаваў санкцыі супраць беларускага калію з кіраўніком харчовай арганізацыі ААН

02.06.2026 18:01
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, узаемасувязь уведзеных у дачыненні да Беларусі «аднабаковых санкцый» і «абвастрэння харчовай праблемы, што назіраецца ў свеце».
    i    i
Гендырэктар ФАО Цюй Дун’юй i міністр замежных спраў Беларусi Максім Рыжанкоў Фота: МЗС

Зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый (ФАО) выказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам ФАО Цюй Дун’юем, якая прайшла 2 чэрвеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, якую цытуе «Позірк».

Як адзначаецца, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі «стан і перспектывы» супрацоўніцтва Беларусі з ФАО, а таксама «месца і ролю арганізацыі ў забеспячэнні харчовай бяспекі».

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў важнасць узаемадзеяння з ФАО, якая «прадастаўляе экспертную падтрымку Беларусі ў сферах сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя». Рыжанкоў «выказаў надзею на больш хуткае завяршэнне работы па ўзгадненні краінавай праграмы супрацоўніцтва на 2026–2030 гады».

Адзначаецца, што асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена «пытанню санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да экспарту беларускіх калійных угнаенняў».

1 чэрвеня паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка заявіў пра ўзаемасувязь уведзеных у дачыненні да Беларусі «аднабаковых санкцый» і «абвастрэння харчовай праблемы, што назіраецца ў свеце».

Паколькі, як сцвярджалася, 20% усіх мінеральных угнаенняў у свеце вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі, Лукашэнка заявіў, што «ўсялякія санкцыйныя абмежаванні, усялякая спроба ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку мінеральных угнаенняў контрпрадуктыўная і вельмі негатыўна ўплывае на забеспячэнне людзей планеты прадуктамі харчавання».

аз

Праваабаронцы налічылі больш за 30 ператрусаў, якія правёў КДБ у беларускіх кватэрах удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой

02.06.2026 14:00
Згаданая практыка – доказ узмацнення транспамежнага пераслед беларусаў, лічыць праваабаронца «Вясны».

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

02.06.2026 16:01
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў Канадзе, Мексіцы і ЗША.