Дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні BELPOL, паказваюць: беларуская кампанія «Элементарныя машыны» пастаўляла абсталяванне для расійскага прадпрыемства, звязанага з вытворчасцю боепрыпасаў.
Гаворка ідзе не аб нейтральнай прамысловай тэхніцы. Кампанія зрабіла вытворчыя лініі для працы з алюмініевым парашком, тратылам і гексагенам — кампанентамі выбухоўкі для артылерыйскіх і рэактыўных снарадаў.
Абсталяванне прайшло праз расійскага пасярэдніка, а мантаж на пляцоўцы выконвалі супрацоўнікі самой беларускай кампаніі.
Апроч таго ў расследаванні BELPOL гаворыцца пра абыход санкцый рэжымам Лукашэнкі ды супрацоўніцтве беларускіх кампаній з прадпрыемствамі абароннага комплексу Расіі.
Паводле BELPOL, грамадзянскія прадпрыемствы Беларусі ўсё часцей аказваюцца ўцягнутымі ў выкананне абаронных заказаў Расіі і дапамагаюць пашыраць вытворчасць прадукцыі ваеннага прызначэння.
Крыніца: BELPOL/юл