Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Ерэван не выключае выхаду з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта палітык сказаў падчас перадвыбарчых дэбатаў, адказваючы на крытыку лідара блока «Моцная Арменія» Нарэка Карапецяна, паведамляе reform.news.
Калі апанент заклікаў улады пакінуць арганізацыю замест таго, каб толькі замарожваць удзел у ёй, Пашынян адказаў рэзка:
— Ну і выйдзем з АДКБ. Вы што, нас палохаеце? Ні вы, ні ваш дзядзька не вырашаеце. Вырашым і выйдзем. А гарантам з’яўляюцца Арменія, дзяржава, армія. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам.
Арменія фактычна замарозіла ўдзел у АДКБ пасля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, падчас якой арганізацыя не падтрымала свайго чальца.
Нагадаем, прэм'ер Нікол Пашынян неаднаразова крытыкаваў дыктатара Лукашэнку, абвінавачваючы яго ў падтрымцы Азербайджана перад карабахскай вайной.
Парламенцкія выбары ў Арменіі пройдуць 7 чэрвеня 2026 года. Асноўная барацьба разгортваецца паміж дзеючым прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам, які ўзначальвае партыю «Грамадзянскі дагавор», і прарасійскімі апазіцыйнымі сіламі.
эж