Беларуская Служба

У польскіх візавых цэнтрах у Беларусі пачынае дзейнічаць новая сістэма запісу

05.06.2026 12:30
З 8 чэрвеня 2026 года запіс на падачу дакументаў у Візавых цэнтрах Польшчы (VFS Global) пераходзіць на сістэму верыфікаванага ліста чакавання для ўсіх катэгорый заяўнікаў і віз.
.
.Shutterstock.com/ v. kirill

У новай сістэме пасля праходжання верыфікацыі не давядзецца лавіць свабоднае акенца адразу. Асоба, якая падае дакументы на візу, будзе аўтаматычна дадавацца ў ліст чакання. Як толькі ў сістэме зʼявяцца слоты на пошту заяўніку прыйдзе апавяшчэнне. Пасля гэтага даецца роўна 48 гадзін, каб зайсці і забраніраваць канкрэтную дату і час.

Калі не забраніраваць слот за 48 гадзін — заяўка выдаляецца з чаргі.

Пры гэтым заяўнікі па-ранейшаму павінны карэктна прайсці ўсе этапы верыфікацыі, каб атрымаць доступ да запісу. Пасля гэтага заяўка будзе ўключаная ў спіс чакання, а карыстальнік атрымае пацвярджэнне па электроннай пошце з рэгістрацыйным нумарам.

Заяўлена, што новая сістэма ўводзіцца, каб зліквідаваць злоўжыванні з боку візавых робатаў і пасярэднікаў.

Крыніца: Беларусы в Польше/юл