Беларуская Служба

Кантрабандныя паветраныя шары з Беларусі зноў ускладнілі працу аэрапорта ў Вільні

08.06.2026 11:30
Абмежаванні працягваліся амаль тры гадзіны, закрануўшы амаль пяцьсот пасажыраў.
   .    .
Метэаралагічныя шары з кантрабандай. Здымак мае ілюстрацыйны характар.фота: lubelskie.kas.gov.pl

Паветраны рух аэрапорта ў Вільні быў абмежаваны ўначы з-за выяўлення ў паветранай прасторы аб’ектаў, падобных на кантрабандныя паветраныя шары.

Абмежаванні працягваліся амаль тры гадзіны, закрануўшы амаль пяцьсот пасажыраў.

Самалёты, якія павінны былі прызямліцца ў Вільні, былі перанакіраваны ў іншыя аэрапорты. Адзін рэйс быў адменены. Звычайны рух быў адноўлены каля 4:00 раніцы па мясцовым часе.

Гэта ўжо дзявяты падобны інцыдэнт у гэтым годзе.

Літоўскія ўлады лічаць такія інцыдэнты часткай гібрыдных аперацый, якія праводзіць супраць Літвы рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

IAR/аз