Беларуская Служба

ISW: Верагодна, Трамп разлічвае на дапамогу Беларусі ў спыненні вайны ва Украіне, але гэта памылка

08.06.2026 15:03
У ISW лічаць малаверагодным удзел беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны, бо іх патэнцыялу не хопіць для адкрыцця фронту.
          , , 29  2026 .
Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане, Казахстан, 29 траўня 2026 г. REUTERS/Турар Казангапаў

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа спрабаваць наладзіць больш цесныя кантакты з Мінскам у надзеі выкарыстаць Беларусь як канал сувязі з Крамлём для завяршэння вайны ва Украіне. Аднак гэта было б памылковым разлікам. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Польскаму агенцтву друку (PAP) выказаў аналітык амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) Джордж Барос.

Паводле эксперта, Беларусь ужо фактычна інтэграваная ў расійскую ваенную і гібрыдную стратэгію.

— Расія амаль цалкам падпарадкавала сабе Беларусь, — адзначыў Барос.

Ён лічыць малаверагодным удзел беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны, бо іх патэнцыялу недастаткова для адкрыцця новага фронту.

У той жа час аналітык папярэдзіў пра рост гібрыдных пагроз для Польшчы і краін Балтыі. 

— Даныя і тэндэнцыі паказваюць на эскалацыю. Мы не назіраем дээскалацыі, — падкрэсліў эксперт, узгадаўшы пра парушэнні паветранай прасторы дронамі і іншыя правакацыі каля межаў НАТА.

Барос таксама раскрытыкаваў магчымыя спробы аслабіць санкцыі супраць Мінска, у тым ліку ў пытанні экспарту беларускіх калійных угнаенняў. На яго думку, пакуль Беларусь падтрымлівае расійскія ваенныя і гібрыдныя аперацыі, падстаў для такіх крокаў няма. Ён не выключае, што Вашынгтон з часам можа прыйсці да высновы: размаўляючы з Лукашэнкам, фактычна даводзіцца размаўляць з Масквой.

pap/эж