Беларуская Служба

143 беларусы атрымалі ў Польшчы статус уцекача за чатыры месяцы 2026 года

09.06.2026 16:05
Ад 2022 года статус уцекача ў Польшчы атрымалі амаль 1 тыс. грамадзян Беларусі.
Польскі праязны дакумент іншаземца Крыніца: «Белсат»

За студзень-красавік 2026 года статус уцекача ў Польшчы атрымалі не менш за 143 беларусы. Пра гэта сведчаць дадзеныя Упраўлення па справах замежнікаў. Амаль столькі ж грамадзян Беларусі атрымалі такі статус за ўвесь 2025 год — 147 чалавек, паведамляе «Еўрарадыё».

У статыстыцы Упраўлення па справах замежнікаў улічваецца колькасць рашэнняў па заявах беларусаў. Але ў адной заяве могуць фігураваць некалькі чалавек.

Вялікая колькасць новых уцекачоў можа тлумачыцца тым, што пад канец 2025 года ў Польшчу трапіла вялікая група дэпартаваных з Беларусі палітвязняў. Сёлета яны праходзяць альбо прайшлі працэс атрымання міжнароднай абароны.

Ад 2022 года статус уцекача ў Польшчы атрымалі амаль 1 тыс. грамадзян Беларусі.

Таксама за першыя чатыры месяцы 2026 года 354 беларусы атрымалі ў Польшчы дадатковую міжнародную абарону. Адмовы ў міжнароднай абароне атрымалі 14 чалавек, яшчэ 79 спраў былі прыпыненыя.

вс