Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў заявіў, што летась ведамства прадухіліла 100 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем «тэрарызму і экстрэмізму». Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».
— Летась прадухілілі 100 такіх злачынстваў. У працэсе супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікі выкарыстоўвалі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, тэхнічныя сродкі, рэсурсы сеткі Інтэрнэту, а таксама тэхналогію блокчэйн, — працытавала прэс-служба ведамства выступ Васіля Герасімава на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.
Паводле яго, гэта рабілі ў межах «супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызму, экстрэмізму, іншай дзейнасці, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы».
Ніякіх дэталяў аб фігурантах гэтых спраў прэс-служба не паведаміла.
вс