Беларуская Служба

Беларусь зноў павялічыла пастаўкі паліва ў Расію

09.06.2026 18:41
Рост адбыўся на фоне атак украінскіх беспілотнікаў на шэраг расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і звязанага з гэтым скарачэння вытворчасці паліва.
Мазырскі НПЗКрыніца: facebook.com/MzrNPZ

Беларусь у траўні павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва на расійскі рынак. Рост адбыўся на фоне атак украінскіх беспілотнікаў на шэраг расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і звязанага з гэтым скарачэння вытворчасці паліва. Пра гэта піша The Moscow Times са спасылкай на крыніцы Reuters.

Паводле агенцтва, чыгуначныя пастаўкі аўтабензіну з Беларусі на расійскі рынак у траўні выраслі на 11% у параўнанні з красавіком і склалі каля 57 тыс. тон. Адгрузкі дызельнага паліва павялічыліся на 23% — амаль да 50 тыс. тон, паведамляе «Белсат».

Акрамя таго, у мінулым месяцы ў Расію з Беларусі было пастаўлена больш за 5 тыс. тон авіяцыйнага паліва.

вс