Стала вядома пра некалькі выпадкаў вобшукаў у былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, якія або скончылі ЕГУ, або не завяршылі навучанне і пакінулі яго. Падчас або пасля вобшукаў следчыя дапытвалі маладых людзей і іх бацькоў. У прыватнасці, падрабязна распытвалі, хто плаціў за навучанне, паведамляе «Віцебская вясна».
Сёлета ў маі віцебскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі пагрозы ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй».
Гарадское выданне «Витьбичи» размясціла каментар прадстаўніка абласной пракуратуры Дзмітрыя Кудраўцава пра тое, што «любыя фінансавыя аперацыі ў адрас універсітэта, у тым ліку аплата навучання, кваліфікуюцца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (...) і прыводзяць да пакарання да пяці гадоў пазбаўлення свабоды». Пакуль што адсутнічае інфармацыя пра ўжо распачатыя крымінальныя справы па гэтай прычыне.
Праваабаронцы просяць неадкладна паведамляць пра вядомыя выпадкі пераследу па «справе ЕГУ».
вс