Беларуская Служба

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok

11.06.2026 09:37
СК заяўляе, што ёсць выпадкі, калі ў аснове такіх публікацый ляжыць выдуманая гісторыя, таму такім фактам таксама будзе давацца прававая ацэнка.
  TikTok.
Сацыяльная сетка TikTok.8268513/pixabay.com/CC0 Public Domain

Следчы камітэт заявіў, што «ва ўмовах росту колькасці выпадкаў распаўсюджвання дэструктыўнай інфармацыі следчыя ўзмацняюць маніторынг і аператыўнае рэагаванне на публікацыі і каментары, асабліва ў Threads і TikTok, з наступнай прававой ацэнкай дзеянняў аўтараў».

Паведамляецца, што асаблівая ўвага будзе надавацца матэрыялам, якія змяшчаюць:

дэзынфармацыю насельніцтва;

распальванне сацыяльнай варожасці;

загадзя ілжывыя паведамленні пра небяспеку;

рэабілітацыю нацызму.

Маўляў, устаноўлены факты, калі «асобныя людзі з мэтай павелічэння ахопу сваіх публікацый і прыцягнення аўдыторыі на акаўнт наўмысна распаўсюджваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, пра нібыта здзейсненае кімсьці злачынства, выдаюць сябе за ахвяру або сведку злачынства».

СК заяўляе, што ёсць выпадкі, калі ў аснове такіх публікацый ляжыць выдуманая гісторыя, таму такім фактам таксама будзе давацца прававая ацэнка.

Наша Ніва/ав