Рэжысёрка Аляксандра Куцень перамагла на 66-м Кракаўскім кінафестывалі — адным з самых прэстыжных фестываляў кароткаметражак у Польшчы.
Яе стужка «Wszystkie miały na imię Anżelika» («Усе яны мелі імя Анжаліка») атрымала «Залаты Лайконік» — прыз за найлепшы польскі кароткаметражны гульнявы фільм, паведамляе «Еўрарадыё».
Беларуска Аляксандра Куцень вучыцца на трэцім курсе рэжысуры ў Варшаўскай кінашколе. У Беларусі яна займалася фатаграфіяй, калажам і анімацыяй. За апошнія гады рэжысёрка зняла некалькі студэнцкіх работ і музычных кліпаў. Таксама Аляксандра ладзіла выставы сваіх фатаграфій і калажаў у Польшчы і Беларусі.
У фільме, які перамог на Кракаўскім кінафэсце, расказваецца пра дзяўчыну, якая працуе майстрам манікюру ў салоне і спрабуе вярнуцца да навучання на юрыдычным факультэце. Гэтаму перашкаджае незапланаваная цяжарнасць.
Аляксандра сама займалася і сцэнаром, і рэжысурай фільма.
вс