Беларуская Служба

Па «справе ЕГУ» сілавікі правялі ўжо больш за 60 ператрусаў

12.06.2026 09:10
Паводле «Вясны», пад ціск трапляюць не толькі студэнты і выпускнікі ЕГУ, але і іх бацькі.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

Беларускія сілавікі працягваюць маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна», з пачатку чэрвеня па ўсёй краіне праведзена ўжо больш за 60 ператрусаў у межах так званай «справы ЕГУ».

Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальную справу распачалі з-за аплаты навучання ва ўніверсітэце, пачынаючы з 2016 года. Ператрусы адбываюцца ў былых і цяперашніх студэнтаў, выпускнікоў ЕГУ, а таксама ў іх сваякоў. Да некаторых людзей сілавікі прыходзяць на працу або выклікаюць іх на «размовы».

Паводле «Вясны», пад ціск трапляюць не толькі студэнты і выпускнікі ЕГУ, але і іх бацькі. Сілавікі патрабуюць ад маладых людзей, якія цяпер вучацца ў Літве, цягам 10 дзён адлічыцца з універсітэта і вярнуцца ў Беларусь, пагражаючы ў адваротным выпадку крымінальным пераследам іх сваякоў.

эж